Уладзіслаў Ахроменка

Уладзіслаў Ахроменка

ahromenka



   Уладзіслаў Ахроменка (1965. 29. 01.). Сам пра сябе кажа так: "Жыву ва Ўкраіне, Чарнігаў, і пішу беларускай мовай. Бо беларус. Мару пра стрэльбу зь аптычным прыцэлам. Бо мару. 


 

Як рэжысёр "Беларусьфільма" дамагаўся высокага трагізму


   Розніца паміж прафэсійным рэжысэрам і прафэсійным катам мінімальная. Абодва дамагаюцца ад падапечных праўды: рэжысэр – праўды мастацтва, а кат – праўды факта. Кат здабывае сваю праўду жалезам, агнём і вадою. Рэжысэр дасягае плёну куды больш выштукаванымі сродкамі, бо мастацкая праўда бывае значна страшнейшай за ўсе астатнія…
 

Як беларускія камітэтчыкі ладзілі ў падшэфнай школе навагодні ранішнік


   Самыя пітушчыя людзі ў сучаснае Беларусі – супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бясьпекі. Носьбіты сакральных ведаў, уладальнікі кодаў жыцьця, захавальнікі эталёнаў шчыта і мяча, яны ўдзень і ўначы змушаныя змагацца з унутранымі галасамі…
 

Як магілёўская танцорка вызваліла ад бандытаў уральскі горад


   Тоеснасьць рамёстваў танцоркі і факіра відавочная: абодва займаюцца прафэсійным гіпнозам. Калі факір гіпнатызуе зьмяюку рытмічнымі рухамі флейты, то танцорка зачароўвае публіку вытаньчанай плястыкай цела. Пасіянарная танцорка здольная ўлагоджваць ня толькі паўзучых гадаў, але й падступных хімэраў, крыважэрных ваўкалакаў і, напэўна, самое чортава кодла. Толькі вось наступствы такіх гіпнатычных сэансаў здараюцца непрадказальнымі і драматычнымі для абодвух бакоў…
 

Як актор Тэатру Юнага Гледача рэінкарнаваўся ў зорку Балівуду


   На пачатку дзевяностых, калі жалезную заслону канчаткова пабіла іржа, а візавыя парканы яшчэ не загастрыліся, у Індыю падаліся цэлыя статкі маладых эзатэрыкаў, якія ўважалі сябе прыхільнікамі ўсходніх філязофій і азіяцкіх культаў.

Знайшліся такія і ў менскім Тэатры юнага гледача.

Увогуле, у тэатральным сьвеце адэкватных людзей – вобмаль. Цяжка лічыць адэкватным чалавека, які штовечар памірае на дуэлі і пры гэтым думае, дзе пазычыць на піва. 
 

Як Джон Ленан перавыхаваў камсамольскага сакратара завода "Гомсельмашу"


   Савецкі Саюз развалілі звычайныя бытавыя магнітафоны. Тысячы кілямэтраў намагнічанай стужкі с запісамі “Beatles”, “Rolling Stones” ды іншых “Led Zeppelin” задушылі камуністычную ідэалёгію, рыхтык прасунуты спрут – тупарылага іхтыязаўра з папярэдняй геалягічнай эпохі. Праўда, тагачасныя ідэалягічныя іхтыязаўры таксама ня спалі ў шапку, а як маглі адгрызалі атрутныя шкодніцкія шчупальцы.
 

Як Кім Ір Сэн кахаўся ў Заслаўе адразу з трыма камсамолкамі


   Сэксуальнае жыцьцё Вялікіх Народных Правадыроў заўсёды было найвышэйшай дзяржаўнай таямніцай – куды большай, чым колькасьць ядзерных баегаловак ці каларыйнасьць турэмнай пайкі. Узорны правіцель, паводле народных упадабаньняў, павінен рэгулярна ставіць рачкі чыноўнікаў, дбайна засаджваць вайскоўцам, прафілактычна пярдоліць спэцслужбы, любоўна ператрахіваць паліцыю і, натуральна, з асалодай дручыць усю астатнюю краіну. А як тая краіна дазнаецца, што “бацька нацыі” нават з адной жанчынай зладзіць ня зможа – хто ж тады паверыць у ягоную патэнцыйную здольнасьць адымець астатняе народанасельніцтва? Правадырскі аўтарытэт імгненна зьдзьмуецца, рэйтынг абжмяканым чарвячком ападзе долу, а ўжо калі вярхі ня могуць, то нізам застанецца адно пацяшацца. Як вынік – энтрапія, хаас і поўная імпатэнцыя дзяржаўных інстытутаў… 
 

Як беларускія харэаграфісты пакаралі нахабнага маскоўскага гамасэка


   Прынята думаць, што сярод балеруноў ці не палова – гомасэксуалісты. Гэта нахабная і беспардонная хлусьня: гамасэкаў у сучасным харэаграфічным асяродку значна больш.

   А як жа балетнаму хлопчыку не сапсавацца, калі ад самога дзяцінства ён мае справу выключна зь дзявочым целам? І прытым – цалкам прафесійна: “падтрымкі” напоўаголеных партнёрак, групавухі ў гран-па, дуэтныя танцы, а нярэдка – і агульныя распранальні…

Як Уладзімір Мулявін зладзіў канцэрт для віцебскіх бамжаў


   Для савецкага чалавека існаваў толькі адзін паказчык здароўя: можна яму выпіваць, ці нельга.

   Кіраўнік “Песьняроў” Уладзімір Мулявін быў савецкім чалавекам, і выпіваць яму забаранялася катэгарычна – прынамсі, пад канец жыцьця. Кар’ера маэстра ўкладалася ў традыцыйную формулу “гастроль – парткантроль – алькаголь”.

Як амэрыканскі гангстэр Меер Ланскі ахвяраваў грошы на гарадзенскую харальную сынагогу


   Самыя сантымэнтальныя людзі ў сьвеце – прафэсійныя крымінальнікі. Ці не кожны бязьлітасны бандыт і спрактыкаваны забойца будзе спакойна пахваляцца сваімі крывавымі справамі, але варта такому паслухаць “Напрасно старушка ждёт сына домой” ці пачытаць які сьлязлівы вершык – і злачынца абавязкова расчуліцца і зашморгае носам.

   Знакаміты амэрыканскі гангстэр Меер Ланскі ніколі ня вызначаўся ані душэўным сантымэнтам, ані настальгічнымі комплексамі. Правінцыйная Гародня, дзе Меер зьявіўся на сьвет ці то пад прозьвішчам Шушланоўскі, ці то як Сачаўлянскі, да прасьветленых сантымэнтаў асабліва не схіляла: занядбаная халупа ў раёне Пярэспы, суворы рабі Мардэхай ў Харальнае сінагозе, а па вялікіх сьвятах – фаршыраваны шчупак у выкананьні цёці Хасі…
 

Як Дзьмітрый Шастаковіч хадзіў у Мінску на футбол


   Ці ня кожны праўдзівы творца – наступная ступень эвалюцыі курыцы, якая толькі што зьнесла яйка. Мэта курыцы – квахтаць пра сваё дасягненьне на ўвесь куратнік, каб давесьці, што плён ёйнай дупы – самы пукаты, вялікі і прыгожы ў цэлым сьвеце. Мэта пісьменьніка, мастака і кампазытара – давесьці цэламу сьвету, што плён яго мазгоў самы таленавіты, крэатыўны і бліскучы, асабліва – у параўнаньні з плёнам шэрых і бяздарных калегаў.