Кнiгi

Ільля СІН

Ільля СІН "Бэлетрыстыка"

  • Рэдактура: у аўтарскай рэдакцыі
  • Вёрстка: Настасся Уласава
  • Ілюстрацыі: Сяргей Ждановіч
  • Дызайн вокладкi: Сяргей Ждановіч

ISBN 978-985-7086-25-2

Макулатура

Ковчег

2014




Запампаваць epub

Запампаваць mobi

Запампаваць pdf

 
 

   Бэрлінскі  гей-актывіст,  які  прачнуўся  ў  грымёрцы  сельскага  дома  культуры,  ачаравальная ўдзельніца  глядыятарскіх  баёў  на  сцэне  сусьветна  вядомай  опэры,  выпадковы  ўдзельнік Вызваленчай  вайны  ў  Бангладэш  і  загадкавы  маньцёр  Гібрыеў...  Усіх  гэтых  пэрсанажаў аб’ядноўвае толькі адно:  ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пераадольвання мяжы паміж літаратурай і рэчасінасьцю мае толькі ён, аўтар.  Таму  папярэджваем  па-добраму:  прачытайце  гэтую  кнігу!  Бо  іначай ён  вас  усіх таксама

напіша.

   “Макулатура” прапануе першую антылітаратурную кнігу, напісаную па-беларуску.

   Аўтар  выказвае  падзяку Міжнароднаму  дому  пісьменьнікаў  і  перакладчыкаў  (Вэнтспілс),  у сьценах якога была напісаная частка гэтай кнігі.

Аляксей Талстоў

Аляксей Талстоў "Час палётаў" (Апавяданьні й эсэ)

  • Карэктура: Кацярына Макарэвіч
  • Рэдактура: у аўтарскай рэдакцыі
  • Вёрстка: Аляксандра Сяргейчык
  • Запампаваць


   16 студзеня Макулатура прэзентуе новую кнігу Аляксея Талстова “Час палётаў”. Аўтар, вядомы чытацкай аўдыторыі сваімі раманамі, на гэты раз зьвяртаецца да малой прозы, апавяданьняў і занатовак. Некаторыя зь іх ужо друкаваліся на старонках нашага часопісу. Новая кніга – гэта зборнік партрэтаў і гісторый, сітуатыўных замалёвак, што мяжуюцца з адвольнымі роздумамі й ненавязьлівымі рэфлексіямі. У цэнтры ўвагі – час і падарожжы, героі некуды імкнуцца, трапляюць у новыя абставіны, прымаюць важныя рашэньні, сутыкаюцца зь нечым дагэтуль невядомым. Такая тэматыка, па прызнаньні Талстова, у нечым ёсьць наступствам ягоных уласных перасоўваньняў цягам апошніх пяці год. Напэўна таму “Час палётаў” падаецца такім літаратурным road movie, нарэзаным на порцыі і пададзеным пад соўсам аўтарскіх разважаньняў, часам даволі шчырых, часам нязносна густых. Дзеля таго, каб адчуць смак, давядзецца пакаштаваць, але ў любым выпадку, малы фармат ні да чаго не абавязвае.

   Падрабязьней зь аўтарам можна азнаёміцца тут:
 

Аляксей Талстоў



   Iлюстрацыi мастака Натальлi Гарчай да апавяданьняў Аляксея Талстова, якiя трапiлi на старонкi часопiса Макулатура й адпаведна ў кнiгу "Час палётаў":
 

Маруцьцi   Dohlaja  Gaya Express


"Маруцьцi i ягоныя сябры" (Макулатура 1)

"Дохлая" (Макулатура 2)

"Gaya Express" (Макулатура 3)